Главная » ПСИХОЛОГИЯ » Под кем Вы работаете? (Пад кім Вы працуеце?)

Под кем Вы работаете? (Пад кім Вы працуеце?)

Сегодня вспомнилось мне пациентка, поступившая в хоспис еще перед моим отпуском. У нее уже были метастазы в головном мозге, она была дезориентирована во времени, были нарушения памяти, но критика у нее была сохранена. Беседовать с ней было интересно, хотя иногда и довольно сложно.

Она рассказывала о своем сыне — талантливом архитекторе. Когда он закончил ВУЗ — для него в Минске нашлась только совсем малооплачиваемая работа. Поработав некоторое время "за просто так", он вместе с другом решил поехать на работу в другую страну. Вскоре там их заметили представители иностранных компаний и пригласили на работу к себе. Сейчас он живет и работает на другом континенте.

Пациентка (бывший медработник) сказала, что она тоже когда-то любила рисовать и у нее это хорошо получалось. Я предположила, что ее талант передался и сыну. Она подтвердила мое предполоржение. Потом мы долго, по ее инициативе, беседовали о красоте, окружающей нас повсюду: о листочках на деревьях, просвечиваемых солнцем, о сияющих росинках на траве, о безупречно белом снеге зимой.

Вдруг пациентка расплакалась. Я спросила, что случилось.
— Мне очень обидно, до слез обидно … — ответила она.
— Из-за чего? — переспросила я.
— Люди в наше время совсем разучились замечать красоту. И даже если им показываешь ее — они не видят. А ведь она существует для нас! …

Меня очень впечатлила беседа с этой пациенткой. Ощущалось, что в палате находимся не только мы с ней. Рядом с нами присутствовал и брат Франциск. Он и вдохновил нас на беседу о Красоте, и сам поддержал ее, зная, что "красота спасет мир".

Однажды в хоспис поступила пациентка — бывший преподаватель психологии, очень интересный человек. Ей было около 70 лет. Когда мы с ней познакомились, она сразу же спросила у меня:
— А "под кем" Вы работаете?
Я растерялась. Переспросила у нее, что она имеет в виду.
— У Вас есть "покровитель", наставник? Вы являетесь членом какого-либо психологического сообщества? — уточнила пациентка.

Я ответила, что "работаю под святым братом Франциском" 🙂 И мечтаю работать во Францисканском центре, в котором были бы психологи — францисканцы по духу: семейный психолог, детский психолог, психолог, работающий с зависимыми людьми. Важно, чтобы в Центре были и братья-францисканцы (священники и не священники) и сестры-францисканки. И чтобы каждый, кто в этом нуждается, мог придти в центр, ознакомиться с францисканской духовностью и получить психологическую и духовную поддержку и помощь. А тяжело больные люди могли бы получить такую помощь в больницах или интернатах. Очень важно, чтобы в такой Центр человек мог придти вместе со своим братом собачкой, или сестрой кошкой, с братом дождем или сестрой метелью 🙂 И чтобы мы все вместе совершали францисканские путешествия, чтобы шли и делали Великое Дело вместе со святым Мастером — братом Франциском! А пока что я работаю в этом направлении одна, без "стаи", только вместе с братом Франциском. А еще мне оказывает поддержку молитвами и консультациями один добрый брат-монах-капуцин.

Знакомая девушка как-то пошутила, что нужно мне уже написать Устав францисканского психолога — наподобие того, который когда-то написал брат Франциск для своего Ордена 🙂

Францисканская психология — это уважительное и внимательное отношение к каждому конкретному человеку, именно как к личности с ее прекрасным, неповторимым, бесконечно интересным внутренним миром и внешней красотой, которая всегда есть.

В наше время скоростей проявить настоящее внимание к человеку, выслушать его, уделить человеку столько времени, сколько ему необходимо, способны и имеют возможность только следователи во время допроса 🙂 и психологи. И нет человеку нигде покоя, и боится он остаться наедине с самим собой и заглянуть в тишине в свою душу.

Если мы будем делать по крошечке добра миллионам людей — скорее всего, в результате получим полный "0". Если будем давать как можно больше добра, внимания, любви каждому отдельному и неповторимому человеку — получим очень много!

Францисканская психология имеет в виду не только человека, но и весь мир, окружающий его. Весь мир может стать для человека родным домом, а не комнатой в общежитии, где повсюду чужие стены, чужие и иногда опасные вещи.

И тогда уже не будет плохой погоды, злых зверей, не замеченной ни кем, кроме художников и фотографов, красоты. Так как все станет “своим”, понятным, родным, близким, необходимым. Придет умиротворение, покой. А борьба останется только на баррикадах …

(Chrysoperla carnea)

***

Сёньня ўспомнілася мне пацыентка, якая паступіла ў хоспіс яшчэ перад маім водпускам. У яе ўжо былі мэтастазы ў галаўным мозгу, яна была дэзарыентаваная ў часе, былі парушэньні памяці, але крытыка ў яе была захаваная. Размаўляць зь ёй было цікава, хоць часам і даволі складана.

Яна распавядала пра свайго сына — таленавітага архітэктара. Калі ён скончыў ВНУ — для яго ў Менску знайшлася толькі зусім малааплочваемая праца. Папрацаваўшы некаторы час “за проста так”, ён разам зь сябрам вырашыў паехаць на працу на Расейскую Поўнач. Неўзабаве там іх заўважылі прадстаўнікі іншаземных кампаніяў, запрасілі на працу да сябе. Цяпер ён жыве і працуе на іншым кантыненце.

Пацыентка (былы мэдработнік) паведаміла, што яна таксама калісьці любіла маляваць і ў яе гэта добра атрымлівалася. Я сказала, што мусіць ейны талент перадаўся й сыну. Яна адказала, што напэўна так. Потым мы доўга, па ейнай ініцыятыве, размаўлялі аб прыгажосьці, якая атачае нас паўсюль: пра лісточкі на дрэвах, якія прасьвечвае сонца, пра зьзяючыя расінкі на траве, пра бездакорна белы сьнег узімку.

Раптам жанчына расплакалася. Я спытала, што здарылася.
— Мне вельмі крыўдна, да сьлёзаў крыўдна … — адказала яна.
— Чаму? — перапытала я.
— Бо людзі ў наш час зусім развучыліся заўважаць прыгажосьць. І нават калі ім паказваеш яе — яны ня бачуць. А яна ж існуе для нас! …

Мяне моцна ўразіла размова з гэтай пацыенткай. Адчувалася, што ў палаце ёсьць ня толькі мы зь ёй. Побач з намі прысутнічаў і брат Францішак. Ён і натхніў нас на размову аб навакольнай Прыгажосьці, і сам падтрымаў яе, бо "прыгажосьць выратуе сьвет".

Аднойчы ў хоспіс паступіла пацыентка — былы выкладчык псыхалёгіі, прафэсар, вельмі цікавы чалавек. Ёй было каля 70 гадоў. Калі мы зь ёй пазнаёміліся, яна адразу ж спытала ў мяне:
— А “пад кім” Вы працуеце?
Я разгубілася. Перапытала ў яе, што яна мае на ўвазе.
— У Вас ёсьць “заступнік”, настаўнік? Вы належыце да якой-кольвек псыхалягічнай супольнасьці? — удакладніла пацыентка.

Я адказала, што “працую пад сьвятым братам Францішкам” 🙂 І мару працаваць у Францішканскім цэнтры, у якім былі б псыхолягі — францішкане па духу: сямейны псыхоляг, дзіцячы псыхоляг, псыхоляг, які працуе з залежнымі людзьмі. Важна, каб у цэнтры былі і браты-францішкане (сьвятары і не сьвятары) і сёстры-францішканкі. І каб кожны, хто мае ў гэтым патрэбу, мог прыйсьці ў цэнтар, азнаёміцца з францішканскай духоўнасьцю і атрымаць псыхалягічную і духоўную падтрымку і дапамогу. А цяжка хворыя людзі маглі б атрымаць такую дапамогу ў бальніцах ці інтэрнатах. Вельмі важна, каб у такі Цэнтар чалавек мог завітаць разам са саім братам цюцікам, або сястрою коткаю, з братам дажджом або сястрою завеяю 🙂 І каб мы ўсе разам зьдзяйсьнялі адмысловыя францішканскія падарожжы, каб ішлі і рабілі Справу разам са сьвятым Майстрам — братам Францішкам! Пакуль што я працую ў гэтым напрамку адна , без "чарады", толькі разам з братам Францішкам. І маю падтрымку ў выглядзе малітваў і кансультацыяў ад аднаго добрага брата-манаха-капуцына.

Знаёмая дзяўчына неяк пажартавала, што трэба мне ўжо напісаць Статут Францішканскага Псыхоляга — накшталт такога, які калісьці напісаў брат Фрацішак для свайго Ордэна 🙂

Францішканская псыхалёгія — гэта паважлівае і ўважлівае стаўленьне да кожнага асобнага чалавека, менавіта як да асобы зь яе чароўным, непаўторным, бясконца цікавым унутраным сьветам і зьнешняй прыгажосьцю, якая заўсёды ёсьць.

У наш час хуткасьцяў праявіць сапраўдную ўвагу да чалавека, выслухаць яго, удзяліць чалавеку столькі часу, колькі яму патрэбна, здольныя і маюць магчымасьць толькі сьледчыя падчас допыту 🙂 і псыхолягі. І няма чалавеку нідзе спакою, і баіцца ён застацца сам на сам з сабой ды зазірнуць ў цішыні ў сваю душу.

Калі будзем даваць па крышачцы дабра мільёнам людзей — хутчэй за ўсё ў выніку атрымаем поўны “0”. Калі будзем даваць як мага больш дабра, увагі, любові кожнаму асобнаму і непаўторнаму чалавеку — атрымаем вельмі шмат!

Францішканская псыхалёгія мае на ўвазе ня толька Чалавека, але і ўвесь сусьвет, які атачае яго. Увесь сусьвет можа стаць для чалавека родным домам, а не пакоем у інтэрнаце, дзе паўсюль чужыя сьцены ды чужыя і часам небяспечныя рэчы.

І тады ўжо ня будзе дрэннага надвор’я, злых зьвяроў, не заўважанай ні кім, акрамя мастакоў ды фатографаў, прыгажосьці. Бо ўсё стане “сваім”, зразумелым, родным, блізкім, неабходным. Прыйдзе спакой. А барацьба застанецца толькі на барыкадах …

Источник

Оставить комментарий